Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч.
Паводле слоў суразмоўцы, з 1 сакавіка жыхарам Прыдняпроўскага краю прадастаўляецца дадатковая паслуга па тэрміновай дастаўцы дакументаў у Бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС і вяртанні іх у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў вобласці (прэйскурант № 5, зацверджаны 28.02.2020).
Парадак вырабу дакументаў да 7 дзён з дня падачы заявы прадугледжаны толькі для падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, размешчаных у Магілёўскай вобласці. У абласным цэнтры–гэта падраздзяленні ў Ленінскім, Кастрычніцкім і Магілёўскім РАУС.
«Грамадзянін, які звярнуўся ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС раёна, зможа зрабіць пашпарт, від на жыхарства ў Беларусі або праязны дакумент у тэрміновым парадку за дадатковую плату», – расказаў Віталь Астанковіч. – Кошт гэтай паслугі неабходна ўдакладняць у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Кошт будзе адрознівацца, паколькі разлічаны з улікам аддаленасці размяшчэння падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС ад абласнога цэнтра».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13