Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт –ТАА «Дуна пелет». Інвестыцыйны праект, які рэалізуецца з удзелам латвійскага капіталу, прадугледжвае стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці драўляных пелет (гранул). Плануецца арганізаваць каля 20 новых працоўных месцаў.
У якасці пляцоўкі для размяшчэння прадпрыемства інвестарам быў абраны зямельны ўчастак у межах СЭЗ «Магілёў» у Бабруйску.
Свабодная эканамічная зона «Магілёў» створана ў студзені 2002 года. Гэта частка тэрыторыі Беларусі з пэўнымі межамі, у межах якой у дачыненні да яе рэзідэнтаў устанаўліваецца і дзейнічае спецыяльны прававы рэжым для ажыццяўлення інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Зараз тут зарэгістраваны 43 прадпрыемствы-рэзідэнты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі