Прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі мае дзевяць чалавек, у 37 – няма праяў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Сёння ў Беларусі клінічныя прыкметы каранавіруснай інфекцыі мае 9 пацыентаў, гэта значыць, па сутнасці, зараз хварэе 9 чалавек», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Таксама на кантролі цяпер 37 чалавек са станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Прычым чатыры апошнія выпадкі– завезеныя: з Іспаніі, Францыі, Германіі і Санкт-Пецярбурга. Кантрольныя мерапрыемствы на мяжы і ў месцах пражывання грамадзян Беларусі, якія вярнуліся з-за мяжы, дазволілі выявіць іх своечасова і ізаляваць.
У прэс-службе дадалі, што з усіх выпадкаў выяўлення РНК каранавіруса 17 –завозныя, астатнія –пацыенты першага ўзроўню перадачы віруса.
На сёння вылечана і выпісана 5 пацыентаў. Тры рыхтуецца да выпіскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 10:12
Вакцынацыя ад грыпу ў Магілёўскай вобласці: як абараніцца ад віруса і пазбегнуць ускладненняў
08.10.2025 - 09:30
Як доўга дзейнічаюць прышчэпкі ад грыпу і ковід-19, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
07.10.2025 - 15:17
Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу стартавала ў Магілёўскай вобласці
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1