Каб мінімізаваць колькасць планавых пацыентаў у паліклініках Магілёва, людзям з хранічнымі захворваннямі і пажылым прапануюць прынесці рэцэпты на дом. Звяртацца трэба па тэлефоне выкліку ўрача на дом.
Усе званкі пацыентаў па стане здароўя медыцынскія рэгістратары фіксуюць пісьмова ў журнале зваротаў і ў электроннай сістэме «ўрач». Заяўка аб выкліку ўрача на дом адпраўляецца ўчастковаму ўрачу агульнай практыкі.
Па гэтым жа нумары можна тэлефанаваць, калі неабходна выпісаць або працягнуць рэцэпт. Гаворка, вядома, у першую чаргу, ідзе пра людзей з хранічнымі захворваннямі і пажылых. У выпадку, калі ў пацыента ёсць электронны рэцэпт, лекі выпішуць on-line. Калі неабходны папяровы варыянт, яго на дом прынясе памочнік урача агульнай практыкі.
Такія меры ва ўстановах аховы здароўя прынятыя для скарачэння колькасці пацыентаў на планавым прыёме. Такім чынам, час прыёму ў паліклініках паменшыцца, а дома – павялічыцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве