На гэтым тыдні ў Беларусі будзе шэсць рабочых дзён. Субота 4 красавіка будзе рабочай. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Беларусі «Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе».
Беларусы будуць адпрацоўваць у суботу 4 красавіка за 27 красавіка (панядзелак перад Радаўніцай).
Пры гэтым у канцы месяца чакаюцца доўгія выхадныя. Днямі адпачынку будуць 25, 26, 27 і 28 (з суботы па аўторак), а далей тры выхадныя дні з пятніцы па нядзелю 1–3 мая.
Разам з тым, арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі