У стацыянарах Беларусі знаходзяцца 254 чалавекі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых COVID-19. Большасць выпадкаў–гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў», – адзначылі ў прэс-службе.
На гэты момант 254 чалавекі знаходзяцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 11 пацыентаў мае патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Іх стан ацэньваецца як стабільны.
Выздаравелі і выпісаны з медыцынскіх устаноў 46 пацыентаў.
Пад медыцынскім наглядам як кантакты 1 і 2 узроўняў знаходзіцца 9 тыс. 299 чалавек. З іх 1 тыс. 943 – у стацыянарных умовах.
Каб выявіць усе магчымыя выпадкі COVID-19, у дадатак да цяжкіх пнеўманій пачалі тэставаць усіх пацыентаў з сярэдняцяжкім цячэннемзахворвання. Прычым выконваюць забор матэрыялу з ніжніх дыхальных шляхоў, а не толькі мазок, што значна павышае дакладнасць выяўлення захворвання.
У цяперашні час ёсць як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы –у запасе больш за 11 тыс.тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў. Працуе 9 лабараторый, яшчэ тры будуць запушчаныя пры неабходнасці.
У медустановах краіны сфарміраваны неабходны ложкавы фонд. Міністэрствам аховы здароўя сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам зацверджаны планы па перапрафіляванні бальніц у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца, з выразнай маршрутызацыяй пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, а таксама кантактаў 1-га і 2-га ўзроўняў.
«Пры перапрафіляванні ложкавага фонду адным з асноўных крытэрыяў з’яўляецца таксама аказанне ў поўным аб’ёме ва ўстановах аховы здароўя хуткай (экстранай і неадкладнай) дапамогі пацыентам з іншымі саматычнымі і хірургічнымі захворваннямі, – адзначылі ў прэс-службе. – Аб’ёмы аказання такой дапамогі не зніжаныя ні ў адным рэгіёне рэспублікі аж да цэнтральных раённых бальніц».
Часовае абмежаванне планавай дапамогі ў цяперашні час не аказвае ўплыву на медыка-дэмаграфічныя паказчыкі.
Прынятыя меры, накіраваныя на стрымліванне распаўсюджвання інфекцыі за кошт правядзення санэпідрасследаванняў і шпіталізацыі ўсіх пацыентаў, нават з бессімптомным носьбітам, кантактных асоб, дазваляюць стрымліваць лавінападобны рост захворвання, характэрны для суседніх краін. «Галоўная мэта такой працы–своечасова выявіць усіх, хто, магчыма, інфікаваны і можа стаць крыніцай небяспекі для сваіх блізкіх»,–заключылі ў прэс-службе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.04.2024 - 12:38
У Магілёве працягваецца ўзвядзенне новага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі
18.04.2024 - 09:00
Хуткасць абслугоўвання, камфорт пацыентаў. Аўтабаза аховы здароўя аптымізавана ў Магілёве
10.04.2024 - 15:25
У Магілёўскай вобласці ўпершыню правялі адзіны дзень цяжарных
08.04.2024 - 12:13