У дзіцячым аддзяленні Касцюковіцкай раённай бальніцы адкрыўся іміджавы пакой МНС. Над яго афармленнем працавалі работнікі Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рада Цімашэнка і Аляксандр Вітахоўскі.
Пакой аформлены ў стылі МНС з выкарыстаннем наглядна-выяўленчай прадукцыі, настольных дыдактычных гульняў і літаратуры, прызначаных для заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Дапаўняюць навучанне тэматычныя пазлы, буклеты і брашуры, дзіцячыя размалёўкі і многае іншае.
У выніку атрымалася тэрыторыя максімальнай карыснасці і даступнасці па навучанні дзяцей у гульнявой форме асновам бяспекі жыццядзейнасці, правільным паводзінам у розных умовах надзвычайных сітуацый і па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці. Гэта адна са шматлікіх формаў прафілактычнай работы МНС.
Тут усё арыентавана на тое, каб прыцягнуць увагу дзяцей да ўласнай бяспекі, а бацькам нагадаць аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду. Бо вельмі важна сфарміраваць культуру бяспекі дзіцяці і даць яму неабходныя веды і навыкі па дзеяннях у выпадках надзвычайных сітуацый на ўсё жыццё.
Зараз дзеткі, якія знаходзяцца ў бальніцы, падчас лячэння змогуць у гульнявой форме навучацца правілам бяспекі. На сценах пакоя размясціліся казачныя героі з мультфільма «Чароўная кніга». Чароўныя мульцяшкі нагадваюць нумар службы выратавання і дзеянні ў выпадку надзвычайных сітуацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 13:10
23.09.2025 - 11:45
23.09.2025 - 11:41
23.09.2025 - 11:31
Бабруйскія школьнікі ствараюць робатаў, разумныя сістэмы і экапраекты - як працуюць інжынерныя класы
19.09.2025 - 14:52
19.09.2025 - 13:20
Першы ў Магілёўскай вобласці падатковы клас адкрылі ў Бабруйску