У Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей прыбылі копіі слуцкіх паясоў – нацыянальнага здабытку беларускага народа, якія сталі не толькі гістарычным і культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.

Такую магчымасць прадаставіла музею Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы» пры Упраўленні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Незвычайна прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў – слуцкія паясы – ткалі ў Беларусі яшчэ ў XVIII стагоддзі. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.
Сёння старажытныя слуцкія паясы – рарытэт: у Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты, а большая частка твораў нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.
Тым не менш, у нашай краіне адроджаныя ўнікальныя традыцыі вырабу слуцкіх паясоў. Сучасныя майстры робяць іх дакладныя копіі, аналагі і мастацкія стылізацыі, якія могуць стаць эксклюзіўным сувенірам з Беларусі.

У музеі дэманструецца 2 паясы. Яны вытканыя з захаваннем усіх арыгінальных традыцый і выкарыстаннем натуральнага шоўку, нітак з утрыманнем золата. Аналагаў гэтай прадукцыі ў свеце няма!

dribin.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»