Клічаўская фермерская гаспадарка «Канстанта Арт» займаецца арганічным земляробствам. Кожны дзень тут выбіраюць сотню кілаграмаў агуркоў новага ўраджаю.
Фермер Віктар Арцем’еў вядзе свой праект з 2015 года і вырошчвае зеляніну і гародніну па прынцыпах арганічнага земляробства – на біягумусе і без выкарыстання хіміі. Раннія агуркі ўжо можна нарэзаць у салату, таматы – на падыходзе.
У цяпліцах амаль лета – вельмі цёпла, сонечна і зялёна. А ўсё пачыналася пяць гадоў таму са старога сельскага магазіна, будынак якога купіў фермер. І пасяліў у ім каліфарнійскіх чарвякоў, якія выпрацоўваюць біягумус – арганічнае ўгнаенне для раслін. Вырошчванне гародніны і зеляніны без хіміі – непарушнае правіла «Канстанты Арт», і менавіта яно, лічыць фермер, дае магчымасць маленькай фермерскай гаспадарцы ў глыбінцы канкурыраваць на рынку з вытворцамі масавай прадукцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45