У Беларусі па стане на 9 красавіка праведзена больш як 49 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«За суткі ў краіне праводзіцца амаль 3 тыс. тэстаў», - праінфармавалі ў прэс-службе. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты Інстытута Роберта Коха (Федэральны інстытут Германіі па вывучэнні інфекцыйных захворванняў і непераносных хвароб), рост колькасці дадатных вынікаў прапарцыянальны павелічэнню колькасці праведзеных тэстаў. У правядзенні тэсціравання задзейнічана 14 лабараторый.
На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў.
Пасля праходжання лячэння паправіліся 139 чалавек.
За ўвесь перыяд правядзення тэст-даследаванняў на COVID-19 зафіксавана 16 смярцей. «У асноўным гэта пацыенты, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі ўскладнены каранавіруснай інфекцыяй», - адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве