Мінадукацыі рэкамендуе школьнікам у час апошняга званка і выпускнога вечара не запускаць у неба паветраныя шары, а пасадзіць кветкі або дрэвы. Ведамства даручыла аблвыканкамам і кіраўнікам устаноў адукацыі правесці растлумачальную работу з навучэнцамі па пытаннях бяспечных паводзін на мерапрыемствах, гаворыцца ў загадзе нумар 270 ад 8 красавіка 2020 года, размешчаным на афіцыйным сайце.
У ведамстве нагадваюць, што распіццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў не дапускаецца. У час масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, сустрэч світання выпускнікоў будуць суправаджаць педработнікі і законныя прадстаўнікі навучэнцаў.
Апошні званок для навучэнцаў IX, XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска празвініць 29 мая, астатніх рэгіёнаў - 30 мая. Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў у школах запланаваны на 10 або 11 чэрвеня. У асобных выпадках выпускны вечар можа праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры.
Час, працягласць мерапрыемстваў, а таксама канкрэтная дата і месца выпускнога вечара вызначаюцца рашэннем, якое прымае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС