Буйныя прадпрыемствы і невялікія вытворчасці Магілёўскай вобласці адрэагавалі на патрэбнасць часу і шыюць марлевыя і аднаразовыя павязкі. Напрыклад, Бабруйская «Славянка» штодня вырабляе 200 тысяч масак.
Фабрыка ў Бабруйску павязкі шые ўжо 2 месяцы. Праўда, калі раней шыццём займалася некалькі цэхаў, а астатнія – заказамі па вопратцы, то сёння ўсе 500 работніц шые шматразовыя марлевыя павязкі для беларускіх аптэк і прадпрыемстваў. Штодня адшываюць да 200 тысяч павязак.
Вырабляць медыцынскія маскі ўзяліся і на Асіповіцкім прадпрыемстве«Тэхпрам». Гэта невялікая вытворчасць адносіцца да абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў і займаецца пашывам спецадзення для прадпрыемстваў. Не адмяняючы сваіх заказаў, тут вырашылі ўзяць дадатковую нагрузку і зрабіць 60 тысяч аднаразовых масак. Іх накіруюць на прадпрыемствы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15