У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 красавіка пачне працу выстава копій фрэскавага жывапісу XII–XIV стагоддзяў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У экспазіцыі прадстаўлены фрагменты фрэсак унікальных помнікаў старажытнарускага дойлідства: Спаса-Праабражэнскай царквы Полацка, царквы Раства Багародзіцы і Спаса-Праабражэнскай царквы Пскова.
«Да нашага часу дайшлі самабытныя і яркія ўзоры манументальнага жывапісу Пскоўскай і Полацкай школы. Захаваўшы сваю выключнасць у трактоўцы евангельскіх сюжэтаў, яны з’яўляюцца непераўзыдзеным прыкладам, дзіўнай ілюстрацыяй духоўнага жыцця Старажытнай Русі», – адзначылі суразмоўцы.
Выставачны праект «Вобраз. Традыцыя. Час» шмат у чым адбыўся дзякуючы дзейнасці студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Гэтыя копіі былі выкананы падчас творчай экспедыцыі ў 1980-х гадах XX стагоддзя. З тых часоў рэплікі фрэсак пачалі свой шлях па-за сценамі старажытных храмаў і цэркваў, знаходзячы новае прачытанне ў выставачных прасторах музеяў і галерэй.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць