Рост колькасці інфіцыраваных COVID-19 у Беларусі–прагназаваная тэндэнцыя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Алена Богдан пракаментавала дастаткова сур’ёзны рост колькасці інфіцыраваных. «Натуральна, гэта чакана, гэта прагназавана. І як бы нам ні хацелася, каб гэтага росту не было, усё роўна вопыт іншых краін паказвае, што тэмпы захворвання будуць павялічвацца», – канстатавала яна.
«На 300–400 чалавек на дзень апошнія некалькі дзён ёсць рост. У нас павялічылася колькасць тэстаў. Мы максімальна стараемся ахапіць тэставаннем абсалютна розны кантынгент насельніцтва», – звярнула ўвагу Алена Богдан.
Намеснік міністра дадала, што прадстаўнікі СААЗ, якія працавалі ў Беларусі ў складзе экспертнай місіі, заклікалі беларускіх калег не супакойвацца. «Яны гаварылі, што нам рана супакойвацца, і мы павінны далей працягваць рыхтаваць нашу сістэму аховы здароўя, каб максімальна аказаць дапамогу ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу», – сказала яна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33