На думку сінгапурскіх вучоных, перадача каранавіруса ад бессімптомных носьбітаў з'яўляецца адным з галоўных выклікаў барацьбы з ім, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Straits Times.
Вынікі даследаванняў паказваюць, што ад 50 да 70 працэнтаў ужо інфіцыраваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў, у такім стане яны могуць знаходзіцца да чатырох тыдняў, распаўсюджваючы пры гэтым вірус, адзначаюць сінгапурскія спецыялісты па інфекцыйных захворваннях.
Выканаўчы дырэктар нацыянальнага цэнтра інфекцыйных захворванняў Леа І Сінь лічыць, што перадача віруса ад бессімптомных носьбітаў з'яўляецца адным з галоўных выклікаў у барацьбе з каранавірусам. Паводле яе слоў, адсутнасць або ж зблытаныя сімптомы часта прыводзяць носьбітаў у зман адносна свайго стану, і яны прадаўжаюць звычайную жыццядзейнасць, не ўсведамляючы небяспеку распаўсюджвання інфекцыі. На думку вучоных, тэсты, якія праводзяцца ў масавым парадку, у тым ліку на круізных лайнерах Германіі, Ісландыі, Рэспублікі Карэя і часткова ў Кітаі, пацвярджаюць такія вывады.
У Сінгапуры колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам перавысіла 2,9 тыс., з якіх памерлі 9 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна