Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій кампанія Grin IT запусціла анлайн-сэрвіс sensmd.com для вызначэння групы рызыкі карыстальніка і верагоднасці яго заражэння COVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ПВТ.
Sens MD – гэта бясплатны інструмент, які дазваляе рэгулярна ў хатніх умовах праводзіць анлайн-дыягностыку сімптомаў каранавіруса, а таксама атрымліваць рэкамендацыі па далейшых дзеяннях.
Гэта першы лакалізаваны ў Беларусі і створаны разам з медыцынскімі спецыялістамі сэрвіс. У адрозненне ад існуючых у свеце трэкераў, праграма распрацавана для рэгулярнага выкарыстання з магчымасцю адсочваць развіццё сімптомаў у часе.
Мэта праекта, паводле слоў яго сузаснавальніка Мікіты Каешкі, – знізіць нагрузку на сістэму аховы здароўя з прычыны вялікай колькасці зваротаў пацыентаў і прапануе зручны інструмент, які дапаможа людзям па палічках раскласці сімптомы.
Прадукт распрацаваны пры ўдзеле беларускіх урачоў, якія актыўна працуюць з пацыентамі з COVID-19. Людзям з лёгкімі і непагрозлівымі для жыцця сімптомамі сэрвіс раіць не ісці адразу ў паліклініку або бальніцу, а застацца дома і адсочваць свой стан, тым самым зніжаючы рызыку заражэння.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33