Каля 20 тон кулічоў і іншай святочнай прадукцыі вырабіць ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» да Вялікадня. Масава ў продаж велікодная здоба пачне паступаць з 17 красавіка, як заўважылі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці кампаніі Вольга Цімафеенка.
«Асартымент велікоднай прадукцыі ў гэтым годзе прадстаўлены 11 найменнямі: рознымі відамі салодкіх кулічоў, глазураваных кексаў і сувенірных пернікаў, – расказала суразмоўца. – У ліку навінак – кекс «Тварожны»арыгінальны, у склад якога ўвайшлі тварог, сметанковае масла і сушаныя разынкі. Сярод такой разнастайнасці пакупнікі абавязкова знойдуць выраб на свой густ».
Асобную ўвагу прыцягвае эксклюзіўная прадукцыя ручной працы – выпечка, дэкараваная масцічнымі кветкамі і фігуркамі, распісаная рознакаляровай глазурай. Павышаным попытам з году ў год карыстаюцца сувенірныя пернікі ў выглядзе курачак, зайчыкаў і мініяцюрных велікодных кулічоў. Часцей за ўсё іх купляюць да свята дзецям.
Вольга Цімафеенка адзначыла, што з 6 красавіка на прадпрыемстве дзейнічае новая паслуга – дастаўка прадукцыі на дом. Кампанія прапануе шырокі выбар хлебабулачных вырабаў, печыва, пернікаў, сушак, сухароў. Мінімальны заказ можна аформіць ад Br25. Заяўкі прымаюцца на працягу працоўнага дня з 9.00 да 17.00, сама дастаўка бясплатная.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне