Электрычныя чайнікі, мікрахвалевыя печы і адзенне перадала сёння медперсаналу Магілёўскай бальніцы № 1 абласная арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» у межах акцыі «Марафон падтрымкі».

Мерапрыемства праводзіцца ў знак салідарнасці з медыкамі, якія цяпер на перадавой ратуюць жыцці і маюць патрэбу не толькі ў адпачынку, але і ў простых чалавечых эмоцыях.

«Гэта не разавае мерапрыемства, мы і далей будзем узаемадзейнічаць з установамі аховы здароўя, – адзначыла старшыня абласной арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Ала Галушка. – Саюз аказаў падтрымку і раённым бальніцам у Слаўгарадзе, Глуску, Асіповічах, Горках і Бабруйску».


У падзяку за нялёгкую працу ўрачоў у гэты няпросты час Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў перадалі медперсаналу прадукты харчавання. Галоўнае, як лічаць удзельнікі акцыі, – не заставацца ўбаку ад тых, хто цяпер рызыкуе сваімі жыццямі, каб выратаваць іншых і падтрымаць іх усімі магчымымі спосабамі.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33