Каля 1 тыс. віншавальных картак змогуць бясплатна адправіць жыхары Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі РУП «Белпошта» да святкавання 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта расказаў дырэктар магілёўскага філіяла прадпрыемства Аляксандр Бручыкаў.
«Магчымасць паўдзельнічаць у акцыі атрымаюць грамадзяне, якія дасягнулі 75 гадоў, – растлумачыў суразмоўца. – Да 9 мая ўключна яны змогуць бясплатна атрымаць наборы з трох паштовых картак віншавальнай тэматыкі з адбіткамі спецыяльнага штэмпеля, які замяняе марку. Віншаванні можна будзе адправіць адрасатам да 15 мая».
Спіс аддзяленняў паштовай сувязі, куды можна звярнуцца для ўдзелу ў акцыі, размешчаны на сайце «Белпошты». У Магілёўскай вобласці такіх 22, яны размешчаны ў раённых цэнтрах і буйных гарадах – Магілёве і Бабруйску. Наборы выдаюцца пры прадастаўленні дакумента, які сведчыць асобу. Заяўку на атрыманне картак можна пакінуць і па тэлефоне. У гэтым выпадку яны будуць дастаўлены ў паштовую скрыню.
«Беларускі народ адзначае 75-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. «Белпошта» таксама павіншуе ўсіх, хто нарадзіўся ў 1945-м і разам з Перамогай адсвяткуе сёлета 75-гадовы юбілей. Бо для жыхароў нашай краіны на працягу многіх дзесяцігоддзяў 9 Мая не проста святочны дзень, але яшчэ і Дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу», – падкрэсліў Аляксандр Бручыкаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13