Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школ будзе скарэктаваны. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
– Як і планавалася, навучальны год завершыцца ва ўстаноўленыя тэрміны – 30 мая, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. – У сувязі з тым, што Беларусь зрушыла тэрміны ўступнай кампаніі, якая пачнецца з 25 чэрвеня, магчыма, што некаторыя змены адбудуцца і ў графіку выпускных экзаменаў. Пра дні іх правядзення стане вядома ў найбліжэйшы час. Безумоўна, працэс будзе арганізаваны з усімі неабходнымі мерамі засцярогі, якія дыктуе цяперашняя санэпідсітуацыя.
Міністэрства адукацыі таксама дало права вырашаць пытанне аб правядзенні выпускных вечароў індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.
– Правядзенне масавых мерапрыемстваў у навучальных установах у цэлым будзе абмежавана, – працягнуў Андрэй Заблоцкі. – Гэта значыць, зыходзячы з рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, урачыстыя лінейкі «Апошні званок» (29–30 мая) і ўручэнне атэстатаў пройдуць не агульныя, а струменевыя, напрыклад, па класах або патоках. Што тычыцца выпускных вечароў, яны таксама не будуць масавымі, як раней, калі збіраліся выпускнікі ўсіх 11-ых класаў школы. Адміністрацыя канкрэтнай навучальнай установы разам з бацькамі на месцы вызначацца, у якім фармаце яны правядуць мерапрыемствы і як будуць гэта рабіць. Зразумела, што мы не можам забараніць бацькам сабраць сваіх дзяцей і адсвяткаваць заканчэнне школы, але да гэтага трэба падыходзіць адказна, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
Таксама міністрам адукацыі былі агучаныя і даты пачатку змен у аздараўленчых лагерах. Першая змена ў лагерах кругласутачнага знаходжання стартуе не раней за 15 чэрвеня.
– Што тычыцца прышкольных летніх лагераў, яны пачнуць сваю працу з 1 чэрвеня. Як і раней, па заяўным прынцыпе, – паведаміў Андрэй Заблоцкі.
Таксама ў перыяд летніх канікул будуць працаваць школьныя бібліятэкі і гульнявыя пакоі, дзе пры жаданні дзеці змогуць правесці вольны час.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)