Кантралёраў грамадскага транспарту ў Магілёўскай вобласці сёлета поўнасцю аснасцяць відэарэгістратарамі. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўаблаўтатранс».
У Бабруйску і Магілёве кантрольна-кандуктарскую службу ўжо забяспечылі прыборамі відэафіксацыі. Засталося ўкамплектаваць невялікія раёны. Закупкі відэарэгістратараў працягнуцца.
«На Магілёўшчыне кантралёраў грамадскага транспарту сталі ўзбройваць відэарэгістратарамі, пачынаючы з мінулага лета. З дапамогай гаджэтаў атрымліваецца вырашаць канфліктныя сітуацыі з пасажырамі грамадскага транспарту. Калі раней безбілетнікі адмаўляліся прад’яўляць дакументы і стараліся схавацца, то пад прыцэлам відэакамеры яны паводзяць сябе адказна, адразу плацяць штраф або прад’яўляюць пашпарт», – расказалі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29