Школьнікі Магілёўскай вобласці – пераможцы рэспубліканскага тура прадметных алімпіяд. 71 удзельнік ад нашага рэгіёна заваяваў 36 дыпломаў, 8 заахвочвальных водгукаў і тры спецыяльныя прызы ад міністра адукацыі.
Сёлета эпідсітуацыя ўнесла карэктывы ў заключны этап алімпіяды. Ён праходзіў толькі для 11-класнікаў. Такім чынам, для пераможцаў захавалася магчымасць ільготнага залічэння ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Варта адзначыць, што сярод пераможцаў навучэнцы не толькі гімназій і ліцэяў, але і школ, у тым ліку з сельскай мясцовасці.
Нагадаем: рэспубліканская алімпіяда праходзіла па 18 школьных прадметах. У заключным этапе прынялі ўдзел 504 вучні 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:15
Абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» пройдзе ў Магілёве 27 лістапада
25.11.2025 - 10:48
24.11.2025 - 11:23
Ад патрыятычных праектаў да зоаабароны — валанцёры абмяняюцца досведам на абласным форуме ў Магілёве