Абласное ўпраўленне МНС сумесна з «Радыё “Магілёў”» запускаюць віктарыну «НеДзіцячая праверка. Правілы бяспекі». Пра гэта паведамілі арганізатары праекта.
Са слоў суразмоўцаў, гульня праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы бяспекі дзяцей, а таксама ў межах рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных».
«Віктарына стартуе 25 мая і будзе працягвацца пяць дзён, – падзяліліся арганізатары праекта. – У ранішнім эфіры дыджэі радыё агучаць умовы. У сацсетцы «УКантакце» ў суполцы «Радыё Магілёў» будзе размешчана карцінка з героямі мультыплікацыйнага фільма «Чароўная кніга МНС», адзін з фрагментаў якой будзе скрыты. Тым, хто правільна адгадае таемную частку і прыдумае свой слоган або вершык бяспекі – падарунак ад МНС. Карцінка з’явіцца раніцай, а вынікі падвядуць бліжэй да абеду».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)