Першы і пакуль адзіны спіральны дом у Магілёве плануюць здаць у канцы чэрвеня гэтага года. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім ДБК, які і займаецца будаўніцтвам аб’екта.
Шматпавярхоўка ўзводзіцца па адрасе: вуліца Аркадзя Куляшова, 12. Дом, які атрымаў назву «Задыяк», налічвае 17 паверхаў. Кожны паверх зрушаны адносна папярэдняга на 2 градусы. У выніку ад цокаля да гарышча фасад разгорнуты на 34 градусы. А калі глядзець зверху, будынак з’яўляецца шасціграннікам.
Спіральны дом у Магілёве – першы ў краіне. Ды і ў свеце такіх нямнога. Аналагі ёсць толькі ў Дубаі, Мальмё (Швецыя) і Маскве. У Дубаі, напрыклад, будынак мае 76 паверхаў і называецца «Вежа бясконцасці». Кожны яго паверх павернуты адносна папярэдняга на 1,2 градуса, такім чынам фасад ад асновы да даху разгортваецца на 90 градусаў. Такі ж вугал развароту ў 54-павярховага гмаха ў шведскім Мальмё. Яшчэ больш дынамічную форму атрымала 55-павярховая вежа «Эвалюцыя» ў «Масква-Сіці» – яна паварочваецца вакол сваёй восі на 156 градусаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)