Будаўнічыя атрады пачалі працаваць на Магілёўшчыне. Зараз у іх складзе – больш за 60 чалавек. Усяго сёлета ў трэцім працоўным семестры плануецца працаўладкаваць амаль тры тысячы студэнтаў.
Навучэнцы Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа працуюць на адным са спартыўных аб’ектаў вобласці – гэта лыжа-ролерная траса ў Чавусах. Хлопцы і дзяўчаты задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. Біятлонны комплекс з трасай 1,5 кіламетра плануюць увесці ў эксплуатацыю ў ліпені гэтага года.
Зараз у вобласці працуюць 4 будатрады. Яны працуюць у Бабруйску і Бялыніцкім раёне, у Магілёве дапамагаюць узводзіць новую паліклініку ў раёне Казіміраўка. Хутка прыступяць да справы сельскагаспадарчыя і педагагічныя атрады. Да студэнтаў могуць далучыцца і школьнікі ва ўзросце ад 14 гадоў, якія жадаюць летам не толькі адпачыць, але і зарабіць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 09:03
Зборная Беларусі заваявала пяць медалёў на чэмпіянаце па прафмайстэрстве «Абілімпікс» у Маскве
30.10.2025 - 17:55