Медыкаў, якія лечаць хворых на каранавірус, у Горках падтрымліваюць рознымі акцыямі – ад збору сродкаў да творчых флэшмобаў.
У Горацкай дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў ствараюць актуальны хэштэг «дзякуйдоктар». Кожнаму вучню даверана адна літара. Самаму малодшаму мастаку – 6 гадоў, самаму старэйшаму – 12. Дзеці не сумняваюцца, што іх творчасць падыме медыкам настрой.
Горацкая акцыя «Дзякуй медыкам» – гэта не толькі маральная падтрымка, але і матэрыяльная. Арганізацыі Горацкага раёна, у тым ліку і грамадскія, перадалі для патрэб медыкаў больш за 20 тысяч рублёў. А яшчэ – шмат рэчаў, патрэбных для працы лячэбных устаноў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00
03.05.2024 - 09:40