Акцыя «Дзень посткросера» пройдзе 5 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі, паведамляецца на сайце РУП «Белпошта».
У гэты дзень пры адпраўцы дзесяці і больш міжнародных паштовых картак прадастаўляецца зніжка 10%.
Акцыя «Дзень посткросера» у гэтым годзе таксама запланавана 7 верасня і 7 снежня.
Посткросінг – гэта міжнародны анлайн-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі. Каб далучыцца, трэба зарэгістравацца на сайце postcrossing.com і атрымаць пяць выпадковых адрасоў з розных кропак свету. Затым трэба адправіць паштовыя карткі на ўказаныя адрасы ў любым аддзяленні паштовай сувязі, аплаціўшы перасылку маркамі. Паштоўкі можна набыць ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі або на сайце «Белпошты».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»