У КДК Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў, у тым ліку шматкватэрнага жылля. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Як паказалі праведзеныя ў 2019-м і студзені–маі 2020 года кантрольныя мерапрыемствы, завышэнні кошту будаўніцтва такіх аб’ектаў пакуль не выкараненыя.
Паводле прапаноў Камітэта па 18 аб’ектах удзельнікамі будаўніцтва вернута ў бюджэт больш за Br100 тыс. завышэнняў. За дапушчаныя парушэнні заканадаўства 25 арганізацый і 29 іх службовых асоб прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці на Br160,6 тыс. Па 3-х шматкватэрных жылых дамах, збудаваных для шматдзетных сем’яў, іншых ільготных катэгорый грамадзян, зменшаны дагаворныя (кантрактныя) цэны на агульную сумуBr151,8 тыс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52