У Магілёве да 30 чэрвеня абвешчаны месячнік па выкананні заканадаўства ў сферы абыходжання з жывёламі. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Спецыялісты ЖРЭУ Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў сумесна з прадстаўнікамі РАУС і СМІ праводзяць пазапланавыя рэйдавыя праверкі па выкананні ўладальнікамі патрабаванняў Правілаў утрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 г. № 834. Пры выяўленні парушэнняў будуць прымацца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Акрамя таго, падчас месячніка плануецца арганізаваць прафілактычныя тэматычныя мерапрыемствы, працу прамых тэлефонных ліній.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні