RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы раённы мастацкі музей на месцы ранейшага будуюць у Бялынічах

Новы раённы мастацкі музей на месцы ранейшага будуюць у Бялынічах. Аб’ект узводзіцца ў межах падрыхтоўкі горада да Дня беларускага пісьменства, які плануецца правесці ў пачатку верасня.

«На стадыі абмеркаванняў Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі планавалі адрамантаваць, але пасля дэталёвай інспекцыі аб’екта сябры камісіі прызналі такі варыянт немэтазгодным. У выніку на месцы ранейшага падмурка вырашылі пабудаваць новы будынак, цалкам адпаведны сучасным патрабаванням», – расказала дырэктар установы культуры Таццяна Цікунова.

Новы варыянт музея захавае паверхавасць, але павялічыць плошчы амаль у два разы. Гэта дазволіць размясціць тут чатыры музейныя залы, у тым ліку выставачную для зменных экспазіцый, а таксама гардэроб і хол, якія раней адсутнічалі.

«Адзна з пастаянныхзалаў экспазіцыі будзе прысвечана творчасці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Пры падтрымцы Міністэрства культуры, а таксама Нацыянальнага мастацкага музея зараз вядзецца кансервацыя 27 работ мастака, якія пасля адкрыцця музея ўвойдуць у склад пастаянна дзеючай экспазіцыі. Яшчэ адна зала новага музея раскажа наведвальнікам пра гісторыю Бялыніцкага краю. Яго напоўняць экспанатамі з удзелам Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Трэцюю залу плануем прысвяціць духоўнай спадчыне рэгіёна. Тут размесціцца фрэска разбуранага мясцовага манастыра,якаяцудам захавалася і ў цяперашні час рэстаўруецца ў Мсціславе. Маюць намер у гэтай жа зале дэманстраваць сучасны спіс цудадзейнага абраза Бялыніцкай Божай Маці, над стварэннем якога, атрымаўшы блаславенне, працуе наш зямляк Павел Дзімітрыядзі», – падзялілася планамі Таццяна Цікунова.

Новы музей будзе абсталяваны сучаснай экспазіцыяй, у тым ліку асвятленнем, клімат-кантролем і мультымедыйнай тэхнікай.

Будаўніцтва новага раённага музея ў самым разгары. Праект фінансуецца абласным бюджэтам. У Дзень беларускага пісьменства на яго пляцоўцы запланавана выстава старажытных друкаваных кніг.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая