Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
«Прыём дакументаў для залічэння ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 15 жніўня. У першую чаргу ў першыя класы прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне, дзе размешчана ўстанова адукацыі. Дакументы ад бацькоў будучых першакласнікаў прымаюцца ў адпаведнасці з зацверджаным кіраўніком установы адукацыі графікам. Бацькі пішуць заяву, прадастаўляюць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (або дакумент які сведчыць асобу) і медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці», – расказалі ў прэс-службе.
Пры наяўнасці свабодных месцаў могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах. «У гэтым выпадку ў перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня бацькі падчас прыёму грамадзяндырэктарам школы пакідаюць заяву з просьбай прыняць дзіця ў першы клас. Заява будзе зарэгістравана ў спецыяльна адведзеным журнале. Прыём астатніх дакументаў (медыцынская даведка аб стане здароўя, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці) для залічэння ў першы клас на вольныя месцы будзе ажыццяўляцца з 16 па 28 жніўня. Залічэнне ў першы клас на вольныя месцы будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці падачы заяў», – дадалі ў ведамстве.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13