RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Праекты моладзі Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным этапе міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер»

Праекты моладзі Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным этапе міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

У ліку фіналістаў – студэнты УА БДСГА. Маладыя аграрыі стварылі праект «Фабрыка клубніц» па вырошчванні смачнай ягады ў цяплічных умовах пры выкарыстанні штучнага асвятлення. Распрацоўка дзяцей дазваляе падоўжыць светлавы дзень і, адпаведна, паскорыць атрыманне прадукцыі, гатовай да ўжывання, а акрамя таго, дазваляе мінімізаваць страты прадукцыі пры перавозцы і ўключыцьтакую дзейнасць у адукацыйныпрацэс на базе мясцовай установы адукацыі аграрнага профілю. Праект можна арганізаваць як у гарадскіх, так і прыгарадных зонах.

Навучэнцы ДУА «Палужскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы садсярэдняя школа» Краснапольскага раёна выйшлі ў нацыянальны фінал з праектам «Ласункавы край». Гэта стварэнне эксперыментальнага пчальніка з новым спектрам паслуг(начлег у доміку пчол, удзел у майстар-класе па выкатцы мёду і г.д.), а таксама ў рэалізацыі высакаякасных прадуктаў пчалярства.

Дарэчы, у нацыянальным фінале гульні «Пачынаючы фермер», які плануецца правесці з 27 па 31 ліпеня, удзельнічае 41 маладзёжная каманда. Яго фармат –афлайн або анлайн – будзе вызначаны з улікам эпідстановішча. У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі Мінсельгасхарча, Асацыяцыі інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва Беларусі і БРСМ. Праграмай фіналу прадугледжана правядзенне вебінараў па тэмах развіцця навыкаў бізнес-планавання ў сельскай гаспадарцы, збору і аналізу інфармацыі, выпрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў і працы ў камандзе.

Правядзенне Гранд-фіналу запланавана на 8–12 кастрычніка ў Маскве. Для ацэнкі бізнес-планаў фіналістаў фарміруецца міжнародны экспертны савет, які разгледзіць бізнес-праекты і вызначыць пераможцаў у пяці намінацыях: «Жывёлагадоўля, птушкагадоўля, рыбаводства і аквакультура, пчалярства», «Раслінаводства, садоўніцтва, ландшафтны дызайн», «Паляводства, агародніцтва», «Агратурызм», «Сельскагаспадарчая кааперацыя і свабодная тэма». Галоўным прызам для пераможцаў у трох узроставых катэгорыях (школьнікі, студэнты, працоўная моладзь) стане аплачаная арганізатарамі стажыроўка ў вядучых аграрных гаспадарках краін – удзельніц «Пачынаючага фермера».

Інтэлектуальная бізнес-гульня «Пачынаючы фермер»– сумесны праект БРСМ і РССМ. У Беларусі арганізатарам гульні выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Праект аб’яднаў школьнікаў, якія пражываюць на сяле, студэнтаў устаноў адукацыі сельгаспрофілю, маладых спецыялістаў аграрнага сектара, а таксама прадпрымальнікаў сферы АПК ва ўзросце да 31 года. Гульня спрыяе развіццю ў сельскай моладзі навыкаў бізнес-планавання, выпрацоўцы кіраўніцкіх рашэнняў і ўменню працаваць у камандзе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая