Вялікі гарадскі пікнік наладзяць у Магілёве 28 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Месцам правядзення шостага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 18.00 адпачывальнікам прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі.
Паводле слоў суразмоўцаў, у гэтым годзе наведвальнікаў чакае шмат цікавых пляцовак і тэматычных зон. Пікнік па-ранейшаму застаецца бясплатнай для наведвання зонай, свабоднай ад алкаголю і тытуню.
«Зараз мы працуем над напаўненнем тэматычных зон і запрашаем усіх жадаючых стаць валанцёрамі і дапамагчы арганізаваць выдатнае свята, – адзначылі ў цэнтры. – У гэтым годзе будзе чатыры тэматычныя зоны: гульнявая, адукацыйная, мастацкая, забаўляльная. Калі вы і ваша арганізацыя хочаце ўдзельнічаць у пікніку, пішыце на cgimogilev@gmail.com».
Вялікі гарадскі пікнік– некамерцыйнае мерапрыемства, якое арганізуецца з 2014 года гарадскімі актывістамі пры падтрымцы бізнесу і мясцовых уладаў. Галоўная мэта–паказаць альтэрнатыўны падыход да адпачынку і стварэння атмасферы. Штогод мерапрыемства збірае тысячы наведвальнікаў: маладых бацькоў, спартсменаў, студэнтаў і звычайных гараджан, якія хочуць цікава і з карысцю адпачыць на свежым паветры.
Арганізатарамі свята выступаюць Магілёўскі гарвыканкам і Цэнтр гарадскіх ініцыятыў. Яны паспрабуюць забяспечыць неабходную дыстанцыю паміж удзельнікамі і гасцямі фестывалю. Таксама заклікаюць усіх быць прадбачлівымі, насіць пальчаткі і маскі ў месцах збору людзей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»