За студзень–май 2020 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br23,9 млн. Тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 100,8%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Асноўная доля паступленняў (51,9%) сфарміравана за кошт падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br12,4 млн. Паступленні па падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці склалі Br3,7 млн. (15,5%), па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб – Br3,7 млн. (15,5%), падатку на дабаўленую вартасць – Br2,9 млн. (12,1%), у тым ліку спаганяемым пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь – Br2 млн.
На 1 чэрвеня 2020 года на ўліку ў падатковых органах Магілёўскай вобласці знаходзілася 25 282 індывідуальных прадпрымальнікі. Колькасць ІП у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1 176 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52