У Магілёўскім раёне знялі абмежавальныя меры па купанні. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Па выніках апошніх лабараторных даследаванняў якасць вады на рацэ Днепр у аграгарадку Палыкавічы, а таксама возеры ў вёсцы Вільчыцы стабілізавалася. Узятыя пробы цалкам адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
У Магілёве знятыя абмежаванні на купанне на гарадскім пляжы ракі Днепр. У той жа час па прычыне нездавальняльнай якасці вады па-ранейшаму забаронена купанне дзяцей і дарослых на Грабянёўскім і Пячэрскім вадасховішчах.
На гарадскім пляжы па вуліцы Маладзёжнай у Слаўгарадзе таксама забаранілі купанне дзяцей і дарослых, заняткі ўсімі відамі воднага спорту. Прычына – рэгістраванне чатырох выпадкаў вострага паразітарнага захворвання – цэркарыёзу – сярод дзяцей. Гэта захворванне ў народзе называюць «Сверб купальшчыкаў». Яго можна выявіць у людзей, якія кантактавалі са стаялай або слаба праточнай вадой. «Сверб купальшчыкаў» выклікаюць цэркарыі – лічынкі плоскіх чарвякоў класа трэматод, якія паразітуюць на вадаплаўных птушках. Захворванне можа суправаджацца раздражненнем скуры, алергіі, моцным свербам, павышэннем тэмпературы цела ад 38 градусаў і вышэй.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33