Праца магілёўскага скульптара Андрэя Вараб’ёва заняла сваё месца ў парку Дружбы кітайскага горада Нанкін. Скульптура называецца «Кароль і каралева, або пясочныя гадзіны».
Нанкін–пабрацім Магілёва. Выбраць месца для сваёй скульптуры Андрэй Вараб’ёў паспеў у пачатку 2020 года, яшчэ да таго, як праз пандэмію каранавіруса закрыліся ўсе межы. Паводле слоў аўтара, «Кароль і каралева, або пясочныя гадзіны»– гэта філасофскае разважанне пра каханне і рух часу.
Працу выбралі самі кітайцы з прапаноў магіляўчаніна. Яе адлілі ў бронзе пад наглядам аўтара. Таксама ў парку Дружбы ўстановяць работы скульптараў з іншых гарадоў-пабрацімаў Нанкіна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»