Экафест пройдзе 25 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Паводле слоў суразмоўцаў, у межах мерапрыемства запланавана серыя пазнавальных лекцый ад экспертаў. Яны пакажуць, як пазбавіцца ад пераспажывання, ужыўшы «капсульных гардэроб» у сваё жыццё і шафу, навучаць свядома чытаць этыкеткі касметычных сродкаў, раскажуць, што такое zero waste і як укараніць гэта ў сваё жыццё.
Арганізатары рыхтуюць мноства сюрпрызаў, у тым ліку розыгрыш каштоўных і экалагічных прызоў.
«На маркеце кожны жадаючы зможа набыць экалагічную прадукцыю, – падзяліліся суразмоўцы. – Таксама пройдуць майстар-класы, на якіх можна будзе даведацца, як правільна сартаваць смецце і мінімізаваць адходы, як даць старым рэчам новае жыццё, зрабіць крэатыўныя цацкі сваімі рукамі і «выратаваць» наяўныя, стварыць «эка-агарод».
Акрамя гэтага, госці фэсту змогуць адпачыць у рэлакс-зоне, паслухаць жывую музыку, выбраць для сябе «кнігу ўсляпую», абмеркаваць экапрывычкі.
Фестываль пройдзе каля р. Дубровенка з 12.00 да 18.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)