Выпускнік факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Міхаіл Пагоцкі стаў уладальнікам звання «Найлепшы малады вучоны –2020» сярод навукова-адукацыйных устаноў СНД. Пра гэта распавялі ў прэс-цэнтры ВНУ.
«Навуковая праца магістранта пад кіраўніцтвам прафесара кафедры прыродазнаўства Ігара Шарухі была высока ацэнена членамі журы і ўдастоена дыплома I ступені, – адзначылі суразмоўцы. – Артыкул быў апублікаваны ў I міжнародным кніжным выданні краін СНД «Найлепшы малады навуковец-2020» з прысваеннем міжнароднага кода ISBN. Акрамя гэтага, Міхаіл Пагоцкі узнагароджаны нагрудным медалём «Малады вучоны – 2020» за ўклад у развіццё навукі і адукацыі».
Усяго ўдзельнікамі міжнароднага праекта стала каля 150 магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў да 35 гадоў, а таксама старшыняў і актывістаў студэнцкіх арганізацый універсітэтаў СНД. Зборнік работ пераможцаў размешчаны ў расійскай навуковай электроннай бібліятэцы eLIBRARY.RU, а таксама на сайце асацыяцыі «Агульнанацыянальны рух“Бобек”».





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады