У СЭЗ «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт– ТАА «Сіберыя». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.
Паводле слоў суразмоўцаў, інвестыцыйны праект, створаны пры ўдзеле беларускага, літоўскага і расійскага капіталу, звязаны са стварэннем вытворчасці па перапрацоўцы драўніны на ўчастку № 4 свабоднай эканамічнай зоны. Тут з’явіцца не менш за 40 новых працоўных месцаў.
«Праект дазволіць прывабіць замежныя інвестыцыі ў эканоміку вобласці, а таксама павялічыць аб’ём рэгіянальнага экспарту», – адзначылі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў».
Свабодная эканамічная зона «Магілёў» створана ў студзені 2002 года. Гэта частка тэрыторыі Беларусі з пэўнымі межамі, у якой у дачыненні да яе рэзідэнтаў устанаўліваецца і дзейнічае спецыяльны прававы рэжым для ажыццяўлення імі інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Зараз тут зарэгістравана 44 прадпрыемствы-рэзідэнты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39