Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц наведаў Мсціслаў і сустрэўся з жыхарамі раёна. Удзел у сустрэчы прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці гаворка ішла аб зробленым ва ўсіх сферах жыццядзейнасці як у Мсціслаўскім раёне, так і краіне ў цэлым.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Пімашэнка расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. Ён адзначыў, што вялікая дзяржпадтрымка аказана сельскай гаспадарцы, у горадзе вядзецца будаўніцтва другой чаргі 40-кватэрнага жылога дома, лазні, рамонт паліклінікі.

Леанід Заяц звярнуў увагу на тое, што Мсціслаўшчына вядомая сваімі гістарычнымі месцамі, гераічным мінулым, працоўнымі дасягненнямі людзей. Ён падкрэсліў важнасць развіцця ўсіх сфер жыцця ў нашай вольнай і незалежнай дзяржаве. «Наш абавязак –захаваць і памножыць зробленае», – рэзюмаваў кіраўнік вобласці.
Леанід Заяц адзначыў, што такія сустрэчы даюць магчымасць даведацца пра жыццёвыя праблемы людзей і ў кароткія тэрміны іх вырашыць.

Мсціслаўцы не выпусцілі магчымасць задаць пытанні губернатару. Узрадавалі адказы аб тым, што будзе аказана дапамога ў будаўніцтве лесвіцы да крыніцы на тэрыторыі Пустынскага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра, што ў 2021 годзе запланаваны рамонт інтэрната па вуліцы Кірава ў Мсціславе.

Медыцынскія работнікі падзякавалі Леаніду Зайцу за аказаную дапамогу ў барацьбе з каранавірусам і прасілі садзейнічання ў набыцці мэблі для паліклінікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42