Сёння Круглянскі раён наведаў міжнародны назіральнік ад СНД Віталь Бусько.
Ён пабываў на двух выбарчых участках: № 2 у горадзе (размешчаны на першым паверсе РДК), і № 12 на сяле (месціцца ў памяшканні Цяцерынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа). Па раёне Віталя Леанідавіча суправаджала намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
На выбарчым участку № 2 на ўсе пытанні міжнароднага назіральніка адказваў старшыня выбарчай камісіі Сяргей Лазоўскі.
У аграгарадку Цяцерына выбарчы участак упершыню размясціўся ў мясцовай адзінаццацігодцы (раней быў у сельскім Цэнтры культуры).
Будынак школы добра дагледжаны, з мноствам прыцягальных патрыятычных кампазіцый, якія вельмі ўпадабаў высокі госць. За што выказаў падзяку дырэктару школы Уладзіміру Аляхновічу.
Што да самога выбарчага ўчастка, а яго прадстаўляла старшыня выбарчай камісіі Галіна Ляпешкіна, то аніякіх заўваг таксама выказана не было. Характэрная адметнасць: пераважная большасць выбаршчыкаў цяцерынскага рэгіёна – людзі маладога і сярэдняга ўзростаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15