Паводле звестак ЦВК на 10.00, прэзідэнцкія выбары адбыліся і ў Магілёўскай вобласці. У рэгіёне прагаласавала 53,87% выбаршчыкаў.
Раней па выніках датэрміновага галасавання адбыліся выбары ў Гомельскай вобласці. Паводле даных на 10.00, яўка выбарцаў у гэтым рэгіёне – 57,82%.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына праінфармавала, што выбарчыя ўчасткі адкрыліся і працуюць у штатным рэжыме: прэтэнзій і канфліктаў няма.
Выбары прызнаюцца, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палову грамадзян, уключаных у спіс выбаршчыкаў. Створана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 231 – у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, 13 – у воінскіх часцях і 44 – за межамі Беларусі.
Сачыць за ходам выбарчай кампаніі будзе 248 міжнародных і амаль 50 тыс. нацыянальных назіральнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48