Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 90,78% жыхароў Прыдняпроўскага краю, унесеных у спісы для галасавання. Вынікі выбарчай кампаніі ў рэгіёне агучаны сёння на пасяджэнні абласной камісіі.
У Магілёўскай вобласці свой голас за таго ці іншага кандыдата аддала 729 975 выбаршчыкаў з 804 066, унесеных у спісы.
ППаводле слоў старшыні камісіі Валерыя Берастава, палітычная кампанія ў Магілёўскай вобласці прайшла спакойна, на высокім арганізацыйным узроўні. Усе ўчасткі былі добра падрыхтаваныя, забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, выконваліся ўсе рэкамендацыі.
Закранаючы звароты грамадзян, Валерый Берастаў адзначыў, што істотных парушэнняў не зафіксавана. Вялікая колькасць тэлефонных званкоў была ад выбаршчыкаў, якія звярталіся па пытанні магчымасці рэалізаваць сваё грамадзянскае права не па месцы жыхарства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні