RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці 1 верасня больш за 12 тыс. першакласнікаў пойдзе ў школы

У Магілёўскай вобласці 1 верасня больш за 12 тыс. першакласнікаў пойдзе ў школы. Усяго ў пачатку навучальнага года за парты сядзе каля 113,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Як адзначылі ў галоўным упраўленні, падрыхтоўка школ ідзе хутчэй, чым у мінулым годзе. З 337 устаноў адукацыі цалкам гатова 331 школа. У астатніх заканчваюцца рамонтныя работы. «У школах праводзілі бягучыя і капітальныя рамонты. Прывялі ў парадак спартыўныя залы, асаблівую ўвагу надалі харчовым блокам. Тут не толькі праводзілі рамонт, але і закуплялі сучаснае абсталяванне», – адзначылі спецыялісты.

Усяго на падрыхтоўку школ да новага навучальнага года з абласнога бюджэту было выдзелена каля Br11,5 млн. Акрамя бюджэтных сродкаў, актыўна прыцягваліся сродкі з іншых крыніц фінансавання. Так, па дзяржаўнай праграме дапамогі раёнам, якія пацярпелі ад выбуху на ЧАЭС, для асобных раёнаў вобласці было выдзелена Br150 тыс. на закупку новага абсталявання для харчовых блокаў.

Падчас падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года ў Магілёве адкрылі два басейны – у сярэдніх школах № 18 і № 46. Сёлета адкрыецца дзіцячы сад на 240 месцаў у Бабруйску, яшчэ адзін – на 75 месцаў у Слаўгарадзе. Пачалося будаўніцтва дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Горках.

БЕЛТА
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая