Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы плануюць правесці на Магілёўшчыне. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вераніка Цітова.
Плодаагароднінныя кірмашы маюць намер арганізаваць ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах рэгіёна. Рашэнні аб іх правядзенні, як звычайна, будуць прымаць гарадскія і раённыя выканкамы. Яны ж вызначаць даты і пляцоўкі пад размяшчэнне гандлёвых радоў.
У гэты раз у працу восеньскіх кірмашоў унясуць змены. Прадаўцы будуць працаваць у масках і пальчатках. Пункты продажаў забяспечаць антысептыкамі для апрацоўкі рук.
На восеньскіх кірмашах будзе прадстаўлены поўны асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі – ад садавіны і агародніны новага сезона да мяса, рыбы і саджанцаў. Тавары прадставяць сельгасвытворцы, фермеры і фізічныя асобы. Старт восеньскім кірмашам у нашым рэгіёне плануюць даць з сярэдзіны верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35