Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас, адзначаюць сёння праваслаўныя хрысціяне. На Кіраўшчыне ў гонар свята ў гэтым годзе ўпершыню вырашылі правесці раённы фестываль, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Ларыса Гаўрылава. Месцам правядзення выбралі добраўпарадкаваны некалькі гадоў таму да «Дажынак» вадасвятны комплекс Святога Аляксандра Неўскага ў вёсцы Пацева Слабада. Там абсталявана купель і добраўпарадкаваны крыніца, ваду у якой асвячаюць падчас рэлігійных святаў.
– Слова «Спас» сімвалізуе выратавальніка і свет, а Праабражэнне – гэта змяненне да лепшага, – дадала начальнік аддзела. – Таму ўсім хацелася б пажадаць міру, цярпення і ўзаемаразумення!
Чаму менавіта яблычны фэст? У раёне некалькі гаспадарак займаецца пладаводствам. Напрыклад, яблыкі вырошчваюць Жыліцкі сельгаскаледж і КСУП «Чырвоны баец». Дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Аляксандр Багель даў прагноз на ўраджай у гэтым годзе: будзе меншым, чым у мінулым. Аднак у гаспадарцы ўжо пачалі здымаць раннія гатункі, каля 40 тон. На свяце асвяцілі яблыкі, праводзіліся дэгустацыі розных страў з іх.
Паводле слоў старшыні Мышкавіцкага сельвыканкама Жанны Камінскай, на фэст сабралася каля 150 чалавек. Для гасцей выступілі калектывы сельскіх дамоў культуры – Баравіцкага, Дабаснянскага, Скрыпліцкага, а таксама «Родныя галасы» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45