Загарадныя лагеры Магілёўскай вобласці гэтым летам былі загружаныя на 85%. У іх адпачыла больш за 10 тысяч дзяцей.
Сёлета ў сувязі з прафілактыкай распаўсюджвання інфекцый колькасць змен у лагерах скарацілі: для дзяцей арганізавалі максімум па 3 заезды. Усе 16 загарадных лагераў функцыянавалі.
Яшчэ большую ўвагу надалі санітарным патрабаванням. Нагадаем: у загарадных лагерах выхавальнікі і ўвесь персанал працавалі вахтавым метадам, г. зн. на працягу змены не пакідалі тэрыторыю. Роўна як і прысутнасць бацькоў на тэрыторыі лагера не дапускалася, каб мінімізаваць кантакты.
Такія абмежаванні не адбіліся на настроі адпачывальнікаў. Бо галоўнае – гэта максімум станоўчых эмоцый на найбліжэйшы навучальны год.
Да прыкладу, у летніку санаторыя «Дубравенка» адпачыла каля 800 хлопчыкаў і дзяўчынак. Усе змены былі тэматычныя: прысвечаная 75-годдзю Перамогі, Году малой радзімы і Дню чыгуначніка. Прычым у лагеры адпачывалі дзеці не толькі з Магілёўшчыны, але з Брэста, Оршы і Мінска.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13