Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС 27 жніўня правядзе бацькоўскі сход у рэжыме анлайн. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю ведамства.
«Улічваючы сучасны рытм жыцця, мы прапануем бацькам, не выходзячы з дому, не адцягваючыся ад працы і паўсядзённых спраў, абмеркаваць пытанні дзіцячай бяспекі», – адзначылі суразмоўцы.
Падчас сходу дарослыя даведаюцца, як арганізаваць бяспеку дзіцяці, калі яно адно дома, па дарозе ў школу і ў школе; як навучыць дзяцей выконваць правілы АБЖ; як вывучыць пытанні паводзінаў у розных небяспечных сітуацыях.
Трансляцыя з’явіцца на сцяне ў групе УКантакце «МНС Магілёўскай вобласці» https://vk.com/m4smogilev а 17.00. Апавяшчэнне аб пачатку прыйдзе падпісчыкам суполкі. Калі па якіх-небудзь прычынах няма магчымасці далучыцца да прамога эфіру, запіс будзе захаваны ў відэа групы. Яго можна будзе паглядзець у любы час.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады