Матч 1/16 кубка Рэспублікі Беларусь па футболе паміж камандамі «Днепр–Магілёў»–«Іслач» 28 жніўня пройдзе без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прыняло Бюро выканаўчага камітэта АБФФ у сувязі з абстаноўкай, як паведамілі ў прэс-службе Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Дарэчы, усе футбольныя паядынкі ў краіне з 28 жніўня па 1 верасня пройдуць пры пустых трыбунах. У прыватнасці, гэта закране ўсяго 1/16 фіналу «Парыматч – Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2020/2021 сярод мужчынскіх каманд» (з 28.08.2020 па 01.09.2020); фінальнага матчу Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сярод жаночых каманд (31.08.2020); матчу 9-га тура «Беларусбанк – вышэйшай лігі» паміж камандамі ФК «Мінск» і ФК «Нёман» (29.08.2020); матчаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі (з 29.08.2020 па 30.08.2020).
Дададзім, магілёўская каманда і «Іслач» два гады таму гулялі ў рамках вышэйшай лігі адна супраць адной, але з таго часу шмат што змянілася. «Днепр» быў расфарміраваны, а цяпер змагаецца за тое, каб вярнуцца ў Першую лігу ўмежах другога дывізіёна. Варта прызнаць, што паспяхова змагаецца. Наш клуб лідзіруе ў групе В пасля 13 тураў, здабыўшы перамогі ва ўсіх 14 прафесійных матчах пасля «рэінкарнацыі».
«Іслач» чэмпіянат у Вышэйшай лізе праводзіць, чаргуючы серыі паражэнняў з пераможнымі. Гэта дазваляе камандзе на дадзены момант займаць пяты радок з серыяй з чатырох перамог.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»