У Дзень ведаў 1 верасня першы ўрок ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі пройдзе на тэму «Я вырас тут, і край мне гэты дораг».
Урок павінен выклікаць у навучэнцаў пачуццё гонару за дасягненні Беларусі ў гады незалежнасці, паспрыяць выхаванню грамадзянскай адказнасці, заахвоціць да ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.
Змест урока будзе сфакусірваны на асэнсаванні паняцця «малая радзіма» і яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека, а таксама на прыкладах прафесійнай і грамадскай дзейнасці землякоў, іх укладу ў развіццё эканомікі, культуры, спорту і навукі Беларусі. Цікавасць да сучаснасці і мінулага роднага краю, здольнасць шанаваць гістарычную і культурную спадчыну, любавацца прыгажосцю роднай прыроды – усё гэта дазваляе развіваць каштоўнаснае стаўленне да малой радзімы і асабістае дачыненне кожнага грамадзяніна да яе лёсу.
Усяго ў школах і гімназіях у новым навучальным годзе будзе вучыцца каля 1 млн 55 тыс. навучэнцаў (у 2019–2020 навучальным годзе – 1 млн 30 тыс.). З іх першакласнікаў – 114 тыс. Будзе функцыянаваць 2990 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44